Лукашэнка заявіў, што не будзе змяняць курс беларускай дзяржавы

Лукашэнка заявіў, што не будзе змяняць курс беларускай дзяржавы

У аўторак, 26 студзеня, Аляксандр Лукашэнка праводзіць нараду па актуальных пытаннях развіцця эканомікі. У сваёй прамове ён заявіў, што не бачыць неабходнасці змяняць курс, якога прытрымліваецца беларуская дзяржава. Паводле слоў Лукашэнкі, урад ставіць перад ім шэраг пытанняў, якія патрабуюць прыняцця ім рашэнняў. І кіраўніку дзяржавы даводзіцца іх абдумваць на працягу тыдняў.

"Прашу прытрымлівацца той палітыкі, якую мы абяцалі народу ў перадвыбарчую кампанію, — цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі БЕЛТА. — Хлусіць людзям нельга. У адваротным выпадку мы будзем праводзіць так званыя рэформы для сябе, якія будуць адрынутыя народам, гэта не толькі ўнясе сумятню ў розумы людзей, але і дэстабілізуе абстаноўку, і тады нам спатрэбіцца пры страце кіравальнасці, магчыма, і твару ўлады, грошай значна больш, чым трэба, дапусцім, сёння для пагашэння знешняга запазычання".

Як можна меркаваць, урад ставіць пытанні пра неабходнасць пэўных важных рэформаў, якія патрэбныя, у тым ліку, і для атрымання крэдыту МВФ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі