Лукашэнка запатрабаваў на 25% знізіць сабекошт беларускай прадукцыі

Лукашэнка запатрабаваў на 25% знізіць сабекошт беларускай прадукцыі

У аўторак, 16 лютага, Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў зніжэння сабекошту беларускай прадукцыі на 25%. Гэта прагучала на нарадзе, прысвечанай мерам па павышэнні эфектыўнасці сацыяльна-эканамічнага комплексу. Як паведамляла Еўрарадыё, на ёй Лукашэнка выказаўся супраць рэформаў, якія яму прапануе, верагодна, урад. Заявіў, што міністры і дырэктары прадпрыемстваў дэманструюць відавочную пасіўнасць, забараніў "поўзаць перад МВФ" і адбіраць апошнія грошы ў паловы насельніцтва нашай краіны.

"У нас што, няма магчымасці сабекошт скараціць на 25%? Вы ж паглядзіце: мы ў 10 разоў адстаем ад Заходняй Еўропы, маючы лепшыя цэны на сыравіну і энерганосьбіты! — эмацыйна гаварыў Аляксандр Лукашэнка на нарадзе. — Канкрэтная лічба: зніжэнне сабекошту на 25%. І гэтую лічбу паніжэння не ўдасца нікому намаляваць. Ці пойдзеце пад суд, калі паспрабуеце гэта зрабіць!".

Лукашэнка запатрабаваў шукаць дадатковыя рэзервы эканамічнага росту і іх эфектыўнага выкарыстання. Ён звярнуў увагу на тое, што рэалізацыя на практыцы рэзерваў эканамічнага росту магчымая толькі ва ўмовах ініцыятыўнай і эфектыўнай працы кіраўнікоў прадпрыемстваў, прыняцця вертыкаллю ўлады рашучых і сістэмных мер. А гэтага якраз і не хапае.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі