Аляксандр Лукашэнка забараніў поўзаць перад МВФ

Аляксандр Лукашэнка забараніў поўзаць перад МВФ

Аляксандр Лукашэнка ў чарговы раз выказаўся наконт адносінаў з Міжнародным валютным фондам. Адбылося гэта ў аўторак на нарадзе, прсывечанай мерам па павышэнню эфектыўнасці сацыяльна-эканамічнага комплексу. Лукашэнка гаварыў, што Беларусь па-ранейшаму зацікаўленая ў супрацоўніцтве з фондам.

Лукашэнка: "Што датычыць МВФ, мы павінны з імі працаваць. Яны прапануюць нам разумныя рашэнні. Але не трэба поўзаць [перад імі]. Інтарэсы народа перадусім! Мы ні пад каго не павінны прагінацца".

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што калі МВФ хоча супрацоўнічаць з Беларуссю, яны "павінны пачуць і наш голас". Калі ж у іх такога жадання няма, тады "мы пачкаем", сказаў Лукашэнка. На нарадзе ён нагадаў, што Расія дапаможа Беларусі "ў плане рэфінансавання і крэдытавання праз Еўразійскі банк развіцця".

Нагадаем, Беларусь ужо працяглы час спадзяецца атрымаць крэдыт — 3 млрд долараў. Але Міжнародны валютны фонд з прыняццём рашэння не спяшаецца. Верагодна, чакае выканання з беларускага боку пэўных умоваў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі