Вы тут

Лукашэнка загадаў стварыць запасы нафты "на непрадбачаныя выпадкі"

БЕЛТА

У Беларусі трэба стварыць сур'ёзныя запасы нафты і паліва на непрадбачаныя выпадкі. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў падчас нарады 7 красавіка. 

"На непрадбачаныя выпадкі неабходна ствараць сур'ёзны запас сыравіны (як нафты, так і паліва), які дазволіць не парушаць працу галін і не перарываць тэхналагічныя працэсы", — перадае БЕЛТА яго словы.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што нафтавы рынак цяпер ліхаманіць, а яго кан'юнктуру немагчыма спрагназаваць. "Задача такіх краін, як наша, — быць гатовымі да любога развіцця падзей. А лепш, як я ўжо казаў, — у найменшай ступені залежаць ад нафтавых гульняў буйных дзяржаў", — дадаў Лукашэнка.

Як вядома, ад пачатку года Беларусь адчувала недахоп паставак нафты. Буйныя расійскія кампаніі адмовіліся пастаўляць сыравіну, бо афіцыйны Мінск адмовіўся плаціць ім ранейшую прэмію за нафту. Канфлікт цягнуўся тры месяцы, Беларусь купляла нафту ў невялікіх расійскіх кампаній, а таксама ў Азербайджане. Толькі ў красавіку буйныя расійскія кампаніі пагадзіліся аднавіць пастаўкі нафты на фоне рэзкага зніжэння сусветных коштаў на сыравіну. Прэм'ер-міністр Сяргей Румас абвясціў, што Беларусь купляе нафту па 4 долары за барэль. 

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.