Лукашэнка забараніў міністру фінансаў рабіць недазволенае з указкі прэм'ера

Прызначаючы Уладзіміра Амарына міністрам фінансаў, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што гэта адна з цэнтральных фігур як ва ўрадзе, "так і ў краіне ў цэлым".

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што міністр фінансаў у сваёй дзейнасці павінен кіравацца толькі літарай закона, перадае БелаПАН: "У нас ёсць бюджэт, ёсць расходная частка, план па даходах, па расходах — гэта галоўны ваш дакумент, любімчыкаў быць не павінна, усё павінна быць сумленна і справядліва і паводле закону. Калі трэба нешта падкарэктаваць, падрэгуляваць, вы законы ведаеце, уносьце прапановы — мы будзем іх вырашаць. Але ні ў якім разе не рабіце па ўказцы прэм'ера, віцэ-прэм'ераў тое, чаго рабіць нельга, што дэстабілізуе адносіны ў кіраўнічай вертыкалі наогул. Калі належыць гэта Віцебску, трэба гэта аддаць Віцебску , калі гэта Брэсту — значыць Брэсту, калі гэта на спартыўныя, сацыяльныя і іншыя праграмы — значыць гэта туды павінна пайсці і нікуды больш ".

Фота Уладзіміра Амарына — БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі