Лукашэнка вітае творчасць мастакоў-графіцістаў
![Лукашэнка вітае творчасць мастакоў-графіцістаў](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/000023_e3141ea9029b9b094325818700524e2c_980399.jpg.webp?itok=wgaKlCDR)
Аляксандр Лукашэнка вітае творчасць мастакоў-графіцістаў, якія ўпрыгожылі асобныя будынкі ў сталіцы. Паводле яго слоў, цяпер гэтыя дамы выглядаюць значна лепш. “Гэта творчасць”, — сказаў Лукашэнка. У аўторак ён сустракаўся з творчай моладдзю. Гаворка зайшла пра добраўпарадкаванне населеных пунктаў краіны. Як вядома, 2018-ы — Год малой радзімы ў Беларусі.
Аляксандр Лукашэнка сказаў, што да пытання добраўпарадкавання будуць адносіцца сур’ёзна, у тым ліку і прыдарожнай тэрыторыі. На ёй з’явяцца кветнікі, дэкаратыўныя хмызнякі. Таксама кіраўнік дзяржавы распавёў пра планы ўсталяваць на галоўных вуліцах Мінска дэкаратыўныя платы ў якасці раздзяляльных агароджаў, паведамляе БЕЛТА.