Лукашэнка ў сярэдзіне траўня паляціць у Кітай

Лукашэнка ў сярэдзіне траўня паляціць у Кітай

Аляксандр Лукашэнка ў сярэдзіне траўня паляціць у Кітай. Ён мае намер узяць удзел у саміце “Адзін пояс і адзін шлях” у Пекіне. Пра гэта Лукашэнка заявіў у чацвер на сустрэчы з прадстаўнікамі кітайскіх СМІ, якая праходзіць у Палацы Незалежнасці, інфармуе БЕЛТА.

“На форуме будуць разглядацца глабальныя пытанні”, — сказаў кіраўнік дзяржавы. Паводле яго слоў, запланавана сустрэча са старшынёй КНР. Гаворка пойдзе не толькі пра “актуальныя пытанні міжнароднага парадку дня”, але і пра важныя тэмы прасоўвання беларуска-кітайскага ўзаемадзеяння “ў гандлёва-эканамічнай, інвестыцыйнай, фінансавай і гуманітарнай сферах”.

Варта адзначыць, што гэта будзе дзясяты візіт Лукашэнкі ў Кітай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі