Лукашэнка: "У нас пацяплелі адносіны ў цэлым з Еўрапейскім саюзам"

Лукашэнка: "У нас пацяплелі адносіны ў цэлым з Еўрапейскім саюзам"

Аляксандр Лукашэнка ў чарговы раз заявіў, што вельмі станоўча ацэньвае ўнёсак Германіі ў нармалізацыю дачыненняў Беларусі з ЕС. 13 траўня ён сустракаўся ў Мінску з паслом Германіі Петэрам Дэтмарам.

"Акрамя тавараабароту [ён вырас на траціну] і нашых дачыненняў з Германіяй у нас пацяплелі адносіны ў цэлым з Еўрапейскім саюзам, цытуе словы Лукашэнкі яго прэс-служба. — У Еўрапейскім саюзе Германія — вядучая краіна".

Беларускі кіраўнік адзначыў і асабісты ўнёсак нямецкага пасла ў нармалізацыі адносін Беларусі і ЕС. Па словах Аляксандра Лукашэнкі, тым не менш, у дачыненнях з Германіяй і ЕС у афіцыйнага Мінска застаецца "нямала пытанняў, якія трэба вырашаць".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі