Лукашэнка: У Беларусі затрымалі баевікоў, якія рыхтавалі правакацыю са зброяй

Лукашэнка: У Беларусі затрымалі баевікоў, якія рыхтавалі правакацыю са зброяй

У Беларусі затрымалі баевікоў, якія рыхтавалі правакацыю са зброяй. З такой заявай Аляксандр Лукашэнка выступіў падчас размовы ў Магілёве з рабочымі калектывамі прадпрыемстваў кампаніі "Кронаспан".

Паводле БЕЛТА, адзін з рабочых зацікавіўся, чаму апошнім часам актывізаваліся "так званая пятая калона і розныя апазіцыйныя структуры".

"Яны не толькі не спалі. Мы ўжо некалькі дзясяткаў затрымалі (не тых, што ў аўтобусах, анархістаў з маскамі), якія трэніраваліся ў лагерах з зброяй. Дарэчы, адзін з лагераў быў у раёне Бабруйска і Асіповічаў. Астатнія лагеры — ва Украіне. Па-мойму, у Літве ці ў Польшчы (не буду сцвярджаць, але дзесьці там). Грошы ішлі праз Польшчу і Літву да нас. Мы літаральна ў гэтыя гадзіны затрымалі пару дзесяткаў баевікоў, якія рыхтавалі правакацыю са зброяй", — заявіў Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы распавёў, што даведаліся пра гэтыя лагеры ад адной беларускі, якая жыве ў краіне Еўрасаюза. "Жанчына прыйшла ў амбасаду і папярэдзіла, афіцыйна напісала ліст: рыхтуецца правакацыя. І мы пачалі разбірацца. І сапраўды выйшлі на вельмі цікавыя рэчы", — паведаміў Лукашэнка.

Цяпер, па словах кіраўніка Беларусі, трэба будзе дэталёва разабрацца, адкуль паступалі грошы, хто займаўся падрыхтоўкай, з якіх краін прыехалі адпаведныя людзі. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі