Лукашэнка: У Беларусі няма геапалітычных амбіцый (відэа)

А таксама выпускнікоў камандна-штабнога факультэта Ваеннай акадэміі Беларусі і ваенных навучальных устаноў Расіі.



Лукашэнка: "Усё новыя краіны пад добрапрыстойнымі падставамі па абароне дэмакратыі, барацьбе з міжнародным тэрарызмам, недапушчэнні распаўсюджвання зброі масавага паражэння становяцца аб'ектамі адкрытай агрэсіі. Такія няпростыя ўмовы абавязваюць нас забяспечваць сваю бяспеку. У Беларусі няма геапалітычных амбіцый, але свае нацыянальныя інтарэсы мы будзем адстойваць усімі даступнымі спосабамі. Для гэтага ў нас ёсць увесь сучасны арсенал сродкаў адэкватнага рэагавання на знешнія і ўнутраныя пагрозы нацыянальнай бяспекі".


Як адзначыў Аляксандр Лукашэнка, у Беларусі створана свая нацыянальная ваенная школа, забяспечаны высокі маральны дух, прафесіяналізм асабістага складу і аўтарытэт сілавых ведамстваў у грамадстве.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі