"Лукашэнка страціў нелегітымнага сябрука". Ціханоўская — пра арышт Мадура
Святлана Ціханоўская адрэагавала на падзеі ў Венесуэле / LookByMedia
"Сёння маё сэрца з народам Венесуэлы", — так адрэагавала Святлана Ціханоўская на арышт Нікаласа Мадура ў Каракасе. Паведамленне было апублікавана ў сацыяльнай сетцы X на англійскай мове.
"Я спадзяюся, што нядаўнія падзеі прынясуць справядлівасць, свабоду і вяршэнства права, якіх венесуэльцы даўно заслугоўваюць і за якія яны адважна змагаліся. Дыктатары не вечныя — і сёння, здаецца, Лукашэнка страціў яшчэ аднаго нелегітымнага сябрука", — напісала Ціханоўская.
Нагадаем, што 3 студзеня спецпадраздзяленні ЗША правялі паспяховую аперацыю па арышце Нікаласа Мадура проста ў цэнтры сталіцы Венесуэлы — Каракасе.
Генеральны пракурор ЗША прад’явіць яму абвінавачанні "ў змове з мэтай наркатэрарызму, змове з мэтай імпарту какаіну, незаконным валоданні аўтаматычнай зброяй і выбуховымі прыладамі, а таксама ў змове з мэтай валодання аўтаматычнай зброяй і выбуховымі прыладамі супраць ЗША".