Вы тут

Лукашэнка спрагназаваў, калі адновіцца сусветная эканоміка

У часы каранавіруса  і эканамічнага крызісу людзі чакаюць дапамогі ад дзяржавы / pixabay.com

Аляксандр Лукашэнка спрагназаваў, калі пасля пандэміі каранавіруса адновіцца сусветная эканоміка. Застаецца пачакаць "можа быць, пару месяцаў", мяркуе беларускі кіраўнік. 28 траўня ён сустракаўся з кіраўніком Упраўлення справамі прэзідэнта Віктарам Шэйманам і запатрабаваў падтрымаць у няпростых умовах каранавіруса людзей і працоўныя калектывы, у тым ліку і тыя, якія падпарадкоўваюцца Упраўленню. А іх на сённяшні дзень каля 110, паведамляе president.gov.by.

Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь ніяк не можа паўплываць на тэрміны адкрыцця эканомікі іншых краін.

"Гэта не ад нас залежыць, — гаварыў кіраўнік дзяржавы. — Думаю, за пару-тройку месяцаў эканоміка запрацуе і ў суседзяў, і ў Расіі, і гэтак далей. І людзі пачнуць перамяшчацца".

Якраз у гэтыя месяцы і трэба падтрымаць працоўныя калектывы, падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.