Лукашэнка: Смаленск, Бранск і Пскоў. Навошта нам гэты галаўны боль?!

29 студзеня ў Мінску праходзіць штогадовая прэс-канферэнцыя Аляксандра Лукашэнкі. У Палацы Незалежнасці сабраліся не толькі айчынныя, але і замежныя журналісты — агулам 260 чалавек. Сярод іх прысутнічае і карэспандэнт Еўрарадыё.

Ульяна Бабаед з “Комсомольской правды в Беларуси” запыталася, ці сапраўды Лукашэнка прэтэндуе на Смаленшчыну, Браншчыну, Калінінградскі край? Паводле яе слоў, адчуваецца ўзмацненне ваеннай рыторыкі: "Вучэнні праводзяцца, вы наведваеце войскі, сустракаецеся з сілавікамі. З чым гэта звязана? Гэта падрыхтоўка да вайны, ці падрыхтоўка да ветлівага захопу Смаленска? Вы баіцеся Майдана або зялёных чалавечкаў?"

Лукашэнка: Нам чужых земляў не трэба. Нам пажадана сваю нікому не аддаць, утрымаць. Мы дзяржаву пабудавалі і пажадана пакінуць яе нашым дзецям і ўнукам. У гэтым галоўная наша задача... Калі мне казалі, што заўтра Пуцін прыйдзе з батальёнамі і захопіць нашы землі, то я ў адказ рытарычна пажартаваў, што ў нас больш падставаў.

Але нам што, галаўны боль патрэбны? Уявіце — Смаленск, Бранск і Пскоў дадаткова да Беларусі... Вы ўяўляеце, колькі там праблем?..

"Трэба быць ідыётам, каб прэтэндаваць на частку земляў такой вялікай краіны, як Расія. Трэба супакоіцца і разумець, што гэта быў жарт. Мы падтрымліваем з гэтымі рэгіёнамі выдатныя адносіны... Калі хтосьці звар'яцее пасля мяне, то беларускі народ, спадзяюся, не дазволіць яму такім чынам дзейнічаць", — сказаў кіраўнік Беларусі.

Лукашэнка: "Мы не хочам, мы не рыхтуемся да вайны. Але калі, не дай Бог нешта здарыцца... порах трэба трымаць сухім. Калі ў нас будзе зброя і людзі будуць падрыхтаваныя, нікому не захочацца з намі ваяваць... А хто гаворыць пра нейкі "Русский мир", забудзьце. Беларусь — гэта суверэнная, незалежная дзяржава... Мы гасцінныя, але прымусім паважаць сувернітэт усіх, хто на яго замахваецца".

Прэс-канферэнцыя Лукашэнкі (анлайн)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі