Лукашэнка сказаў студэнтам, што яму не сорамна на свае ўчынкі

Лукашэнка сказаў студэнтам, што яму не сорамна на свае ўчынкі

29 студзеня падчас наведвання БДУ Аляксандр Лукашэнка сказаў студэнтам, што яму не сорамна на свае ўчынкі. "Я абараняю сваю краіну, цытуе яго словы @pul_1. — Я ні ў вас, ні ў сваёй краіны капейкі, ламанага гроша не ўзяў і не скраў".

Лукашэнка заявіў, што аддаў будаўніцтву суверэннай Беларусі "ўсё сваё свядомае жыццё". Таму ён "вельмі востра рэагуе, калі яе хочуць разбурыць".

Аляксандр Лукашэнка прызнаўся, што яго прэс-сакратарка Наталля Эйсмант не верыла, што "пасля ўсіх гэтах падзей" ён рашыцца паехаць да студэнтаў. "Я ў сваёй краіне абсалютна нікога не баюся, — гаварыў ён. — Мне няма чаго саромецца перад вамі за любыя свае ўчынкі". Пры гэтым прызнае, што "не святы".

"Немагчыма прапрацаваць прэзідэнтам больш чвэрці стагоддзя і дзесьці не спатыкнуцца, не здзейсніць памылкі, — працягваў Лукашэнка. — Але сістэмных памылак мы з вамі не дапусцілі".

За апошнія паўгода ў Беларусі былі затрыманыя больш за 30 тысяч чалавек, у краіне 221 палітвязень, уведзеныя санкцыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі