Лукашэнка сказаў, што у Беларусі мала чыноўнікаў. Гэта так?

Лукашэнка сказаў, што у Беларусі мала чыноўнікаў. Гэта так?

Падчас штогадовага выступлення-паслання ў Палаце прадстаўнікоў Аляксандр Лукашэнка зноў прайшоўся па чыноўніках. На гэты раз ён сказаў, што ў нас іх не многа. "Дзяржаўных служачых павінна быць столькі, колькі трэба. Не многа. Мы ўжо на першым месцы, у добрым сэнсе слова, па колькасці дзяржслужачых на тысячу чалавек. Ці там на дзесяць тысяч іх лічаць. Няма такой краіны, дзе менш дзяржслужачых на пэўную колькасць насельніцтва, чым у Беларусі. Нам трэба зрабіць наступны крок, пазбавіўшыся ад непатрэбных функцый", ― заявіў Лукашэнка.

Колькасць чыноўнікаў у краіне на самой справе зніжаецца. Прынамсі, так сцвярджае Белстат. Калі ў 2011 годзе ў краіне працавала больш за 56 тысяч дзяржслужачых, то ў 2013 ужо толькі 49 тысяч. А яшчэ праз два гады на тысячу менш ― 48. Агулам за 2011 ― 2015 колькасць дзяржслужачых знізілася на 14%.

Можна радавацца. Праўда, яшчэ ёсць і іншыя даследаванні. Напрыклад, публікацыя уплывовага расійскага агенцтва РБК. Па колькасці дзяржслужачых мы там на... другім месцы ў свеце пасля Егіпта. Расійскія эксперты лічыць, што ў Беларусі дзяржслужачых ажно 43% ад агульнай колькасці працаздольнага насельніцтва (дадзеныя за 2014 год). Больш толькі ў Егіпце ― 63,4%. У Расіі ― 30,6%, у Польшчы ― 20,2%, у ЗША ― 14,4%.

Лукашэнка сказаў, што у Беларусі мала чыноўнікаў. Гэта так?
Інфаграфіка РБК

Для справядлівасці, адзначым, што паводле гэтай методыкі ў лік дзяржслужачых уваходзяць таксама праваахоўнікі, настаўнікі і супрацоўнікі дзяржкампаній. Наш Белстат іх выдзяляе ў асобныя групы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі