Лукашэнка: Самалёт гатовы да ўзлёту у 3 разы хутчэй, чым у Расіі (відэа)

Аляксандр Лукашэнка праверыў гатоўнасць экіпажаў да выканання баявога дзяжурства.





"Дай яму каманду і засякай час, за колькі ён завядзе рухавік, запусціць", — загадаў ён міністру абароны Юрыю Жадобіну. "Паветра! Каманда "Паветра!", — скамандаваў Жадобін.





"Я хацеў праверыць, ці паказуха гэта падрыхтаваць дзяжурныя самалёты да вылета, — цытуе словы Лукашэнкі БЕЛТА. — Як аказалася, шэсць з паловай хвілін — і самалёт быў ужо на ўзлёце". Паводле яго словаў, у Расіі на гэтыя ж дзеянні адводзіцца 18 хвілін, ва Украіне, Польшчы — каля 15 хвілін.

 

Таксама сёння Аляксандр Лукашэнка гаварыў пра мадэрнізацыю беларускага войска. Ён збіраецца ў бліжэйшы час "сур'ёзна праверыць армію на боегатоўнасць".