Лукашэнка разлічвае, што Беларусь стане лідарам на рынку калійных угнаенняў

Лукашэнка разлічвае, што Беларусь стане лідарам на рынку калійных угнаенняў

Беларусь прэтэндуе на сусветнае лідарства ў вытворчасці калійных угнаенняў. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з расійскім бізнэсоўцам, старшынёй савета дырэктараў ЗТАА "Слаўкалій" Міхаілам Гуцарыевым. Сустрэча прайшла ў Мінску 31 жніўня. 

Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь і цяпер уваходзіць у лік лідараў у галіне калійных угнаенняў. Прычым наша краіна прадае іх і ў грануляваным выглядзе. 

"Мы — адны з вядучых лідэраў. Але калі мы рэалізуем два нацыянальныя праекты: у Петрыкаве мы будуем камбінат па вытворчасці калійных угнаенняў і праект "Слаўкалій", — мы ўвогуле будзем лідарамі вытворчасці ў свеце калійных угнаенняў", — цытуе прэс-служба словы кіраўніка дзяржавы.

Ён заклікаў больш актыўна прасоўваць беларускія калійныя ўгнаенні на сусветныя рынкі. "Індыя — рынак каласальны. Кітай — таксама каласальны, Бразілія. У іх практычна няма калійных угнаенняў у патрэбным аб'ёме. Асабліва ў індусаў. І яны гатовыя з намі працаваць. Трэба з імі знаходзіць агульныя падыходы ўжо цяпер", — абазначыў Лукашэнка напрамкі працы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі