Лукашэнка распарадзіўся адвязаць "дарожны збор" ад тэхагляду

На аўто або пешшу? Кожны вырашае сам / Еўрарадыё​
На аўто або пешшу? Кожны вырашае сам / Еўрарадыё​

Аляксандр Лукашэнка даручыў ураду забяспечыць "удасканаленне парадку збірання дзяржаўнай пошліны за выдачу дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху без прывязкі да праходжання тэхагляду". Пра гэта гаворыцца ў "распараджэнні", падпісаным кіраўніком дзяржавы 1 ліпеня.

Лукашэнка абраў даволі дзіўную фармулёўку, бо ўдасканальваць пакуль што няма чаго. Закон, які адвязвае "дарожны збор" ад тэхагляду, не прыняты. Урад працуе над змяненнем парадку выплаты дарожнага збору (яго яшчэ называюць транспартным падаткам) з канца 2017 года, ды ўсё ніяк не атрымліваецца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі