Лукашэнка прызначыў двух новых міністраў — фінансаў і энергетыкі

Лукашэнка прызначыў двух новых міністраў — фінансаў і энергетыкі

Аляксандр Лукашэнка прызначыў двух новых міністраў, перадае БЕЛТА. Міністрам энергетыкі стаў Віктар Каранкевіч, а міністарм фінансаў — Максім Ермаловіч

Каранкевічу 42 гады, апошні год ён працаваў першым намеснікам міністра энергетыкі. Дарэчы, пасада міністра энергетыкі была вакантнай больш за чатыры месяцы.

Ермаловічу 41 год, да апошняга часу ён таксама працаваў першым намеснікам міністра фінансаў.

Сярод іншых кадравых прызначэнняў кіраўнік дзяржавы даў згоду на прызначэнне Андрэя Рыбакова — старшынёй канцэрна "Белнафтахім", Ірыны Зарэмбоўскай — дырэктаркай Брэсцкага электралямпавага завода, Арцёма Сікорскага — дырэктарам Дэпартамента па авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацыяў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі