Лукашэнка прапанаваў Індыі перайсці да кантрактаў і інвестыцый

Лукашэнка прапанаваў Індыі перайсці да кантрактаў і інвестыцый

Беларусь і Індыя ўжо вызначылі філасофію адносін, цяпер трэба пераходзіць да канкрэтыкі. З такой заявай Аляксандр Лукашэнка выступіў 12 верасня на сустрэчы з віцэ-прэзідэнтам Індыі Венкаяхам Найду.

"Напрамкі мы вызначылі, філасофію нашых адносін мы вызначылі. Цяпер трэба пераходзіць на канкрэтыку, а яна ў кантрактах, інвестыцыях", — перадае БЕЛТА словы кіраўніка Беларусі.

Віцэ-прэзідэнт Індыі ў адказ падкрэсліў, што Індыя мае з Беларуссю добрыя адносіны як на міждзяржаўным узроўні, так і народаў дзвюх краін. Ён бачыць добрыя магчымасці пашырыць супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай сферы паміж нашымі краінамі. Па яго словах, у Індыі пад кіраўніцтвам прэм'ер-міністра Нарэндра Модзі праводзяцца рэформы і пераўтварэнні, якія адкрываюць магчымасці для ўзаемадзеяння дзвюх краін па розных напрамках. Віцэ-прэзідэнт заявіў, што Індыя і Беларусь могуць супрацоўнічаць у такіх сферах, як ахова здароўя і медыцынскі турызм. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі