Лукашэнка пракаментаваў затрыманне чатырох грамадзян Латвіі

Мяжа Латвіі, ілюстрацыйнае фота

Мяжа Латвіі, ілюстрацыйнае фота / alamy.de

Аляксандр Лукашэнка падчас паездкі ў Гомельскую вобласць 2 жніўня пракаментаваў затрыманне ў Беларусі чатырох грамадзян Латвіі.

Як расказвала Еўрарадыё, пра затрыманне маладых людзей стала вядома напрыканцы ліпеня. Чацвёра чалавек ехалі ў Беларусь на фэст (верагодна, Viva Braslav) і былі затрыманыя. Паводле неафіцыйных звестак, у іх аўтамабілі знайшлі марыхуану.

Лукашэнка абурыўся тым, што ў сацсетках з нагоды гэтага затрымання сталі крытыкаваць бязвізавы рэжым, які афіцыйны Мінск увёў для замежнікаў: "Усе завылі: "Вось, ён усталяваў бязвізавы рэжым, каб нашых людзей арыштоўваць!" Вядома, мяне гэта турбуе, даручыў разабрацца".

Паводле яго, у маладых людзей знайшлі марыхуану, але іх не пасадзілі ні ў ІЧУ, ні ў СІЗА.

"Вы думайце, куды вы едзеце: у нас нарката непрымальная. І тое: не пасадзілі іх, як звычайна, а адпусцілі. Яны ў гасцініцы пасяліліся, экспертызу мы замовілі, каб паказаць, што гэта за наркотык. Марыхуана. Ну куды вы везяце? І крычаць, што мы іх пакрыўдзілі. Мы нікога не пакрыўдзім, асабліва гасцей (беларусы такія людзі), але наркотыкі нам не вазіце", — цытуе БЕЛТА словы Лукашэнкі.

Таксама ён расказаў, што затрыманыя грамадзяне Латвіі адмаўляюцца ад таго, што наркотыкі належаць ім. Маладыя людзі кажуць, што раней на гэтай машыне ездзілі тыя, хто спажываў гэтыя наркотыкі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі