Лукашэнка: Чалавек скардзіцца на мясцовыя ўлады, а мы гэтыя скаргі туды вяртаем

Лукашэнка: Чалавек скардзіцца на мясцовыя ўлады, а мы гэтыя скаргі туды вяртаем

24 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка правёў нараду па пытаннях кадравай палітыкі, прэстыжу і статусу дзяржаўнай службы. Адным з пытанняў, якое ён абмяркоўваў з чыноўнікамі са сваёй адміністрацыі, была арганізацыя працы са зваротамі грамадзянаў.

Лукашэнка заўважыў, што зараз гэтая праца ўяўляе з сябе аб'ёмную і часам празмерную перапіску паміж дзяржаўнымі органамі. Прычым сістэма працы са зваротамі грамадзянаў не змянялася з часоў Савецкага саюза:

"Нам трэба нейкую нармальную форму выпрацаваць у працы са зваротамі грамадзянаў. Усе цягнецца з савецкіх часоў: нехта напісаў у Адміністрацыю прэзідэнта ці на імя прэзідэнта, нехта скардзіцца на мясцовыя органы ўлады, а мы туды адпраўляем для разгляду гэтыя скаргі і заявы. Паток непатрэбнай інфармацыі, плацім за гэта грошы, пошта нясе туды гэтыя лісты, потым яны вам дасылаюць назад. А яшчэ і фельд'егерскую сувязь выкарыстоўваем нятанную, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Час пакласці гэтаму канец. І я папрасіў, каб тут былі ўнесены канкрэтныя прапановы".

Што праўда, канкрэтныя прапановы засталіся за кадрам справаздачы аб нарадзе, складзенай прэс-службай Аляксандра Лукашэнкі.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі