Лукашэнка патрабуе ўдвая павялічыць заробкі настаўнікам

Лукашэнка патрабуе ўдвая павялічыць заробкі настаўнікам

Аляксандр Лукашэнка патрабуе ў бліжэйшыя гады ўдвая павялічыць заробкі настаўнікам. Пра гэта ён заявіў 16 лютага падчас наведвання Слуцкага раёна.  

“Па настаўніках будзем разбірацца самым сур’ёзным чынам, — цытуе словы Лукашэнкі яго прэс-служба. — Трэба за будучую пяцігодку і час, што застаўся, зарплату настаўнікам падвойваць. Гэта не папулізм”.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што настаўнік — апора ўлады і ў вёсцы, і ў малых гарадах, і ў сталіцы. Цяпер стаіць задача не дапусціць сыходу маладых настаўнікаў са школ. Аляксандр Лукашэнка распавёў, што ўжо назіраецца адваротная тэндэнцыя: “Ведаю некаторых асабіста, якія сышлі на добры заробак, а сёння гатовыя вярнуцца назад у школу на больш нізкі. Чаму? Таму што адпачынкі прыстойныя, свабода пэўная — у школе адпрацаваў (лічы, да 15-16 гадзін асноўная нагрузка) і свабодны, не прывязаны да стала, як бухгалтар, эканаміст. Але заробак настаўніка нізкім быць не павінен”.

Таксама Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што нізкія зарплаты маюць работнікі дзіцячых садкоў, малодшы медперсанал, тыя, хто працуе ў культуры, у сацыяльнай сферы. Ён абяцае, што заробкі будуць расці.

“Таму за квартал мы выходзім на 1 тысячу рублёў і крыху больш і далей пакрыху ў залежнасці ад росту эканомікі пачынаем дадаваць зарплату, — кажа Лукашэнка. — Дзесьці сэканоміць трэба, дзесьці менш спаліць, але людзям трэба даць заробак… Людзям трэба плаціць нармальную зарплату, але грошы трэба зарабіць — тут пытанняў няма”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі