Лукашэнка: Нямала соцень мільёнаў долараў боўтаецца за межамі краіны

Лукашэнка: Нямала соцень мільёнаў долараў боўтаецца за межамі краіны

5 верасня Аляксандр Лукашэнка правёў нараду з кіраўніцтвам сілавых структур. Гаворка ішла пра забеспячэнне нацыянальнай бяспекі, у тым ліку і ў эканоміцы.

“Справа не ў закручванні гаек, — цытуе словы Лукашэнкі яго прэс-служба. — Ніякіх гаек мы закручваць не збіраемся”. Па словах кіраўніка дзяржавы, з крымінальнага і адміністрацыйнага кодэксаў трэба прыбраць “усё лішняе”, усе “састарэлыя нормы”. “Новыя павінны садзейнічаць развіццю эканомікі, а не тармажэнню”, — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік Беларусі нагадаў пра даручэнне генпракурору адносна спагнання пратэрмінаванай дэбіторскай запазычанасці замежных партнёраў перад беларускімі эканамічнымі суб’ектамі, а таксама наконт кантролю за своечасовай выплатай заробкаў. “Мы сёння бяром крэдыты пад пэўныя працэнты, а нямала соцень мільёнаў долараў боўтаецца за межамі краіны — неаплачаных за пастаўленыя тавары і паслугі”, — сказаў Лукашэнка.

Лукашэнка: Нямала соцень мільёнаў долараў боўтаецца за межамі краіны
Фота: president.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі