Лукашэнка: Не трэба вохкаць, трэба рыхтавацца да Новага года і Калядаў

У Беларусі дастаткова сіл, каб прайсці цяперашні перыяд спакойна. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА.

"Вы не хвалюйцеся: што б ні здарылася ў нашай краіне, нават калі горшы сцэнар будзе, мы ўсё роўна за паўгода стабілізуемся дзякуючы той сістэме, якая ў нас у Беларусі створаная, — жорсткай сістэме вертыкалі ўлады, жорсткіх патрабаванняў", — заявіў Лукашэнка.

Па яго словах, калі сітуацыя хіснецца, то беларуская ўлада імгненна ўключыць усе рычагі і стабілізуе сітуацыю.

"Таму не трэба ахаць, вохкаць, трэба рыхтавацца да Новага года і Калядаў", - дадаў беларускі кіраўнік.

Фота — БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі