Лукашэнка: Не бегайце вы па гэтых абменніках, вы ствараеце лішнія праблемы

Кіраўнік Беларусі прапанаваў беларусам падтрымаць айчыннага вытворцу. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў падчас наведвання Баранавіцкага вытворчага баваўнянага аб'яднання.

"Давайце пажывём на сваім, што ў нашых крамах ёсць, і адпачнем гэтыя гады ў сябе ў Беларусі. Не будзем вывозіць валюту", — перадае БЕЛТА словы Лукашэнкі.

Згадаў кіраўнік Беларусі і апошнія праблемы з валютай: "Не бегайце вы па гэтых абменніках. Вы ствараеце лішнія праблемы". Нагадаем, рэзкае зніжэнне курса рубля 24 жніўня эканамісты нават назвалі "чорным панядзелкам". Апошнія пару дзён курс рубля адносна заходніх валют крыху павысіўся.

На думку Лукашэнкі, сёння ёсць больш важныя праблемы, чым валютныя курсы: "Шчыра кажу, калі раней мяне проста трэсла, калі я бачыў змены курсаў валют, сёння мяне больш хвалюе іншае — утрымацца б, не дэстабілізаваць абстаноўку ў краіне. У свеце ідзе вайна. У рэшце рэшт, хоць бы гэтая бяда нас не зачапіла".

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі