Вы тут

Лукашэнка наведвае лякарні не ў аднаразовым касцюме індывідуальнай абароны

Аляксандр Лукашэнка / СТБ

Аляксандр Лукашэнка наведвае лякарні не ў аднаразовым касцюме індывідуальнай абароны. Пра гэта ён заявіў падчас паездкі ў Віцебск 4 снежня. Там ён наведваў абласную радзільню, у тым ліку палаты з парадзіхамі, хворымі на COVID-19.

"Слухайце, я не ведаю, як у вас. Але я прыязджаю да вас — мне напярэдадні прыезду майго не шыюць там вось халат, штаны, майку я апранаю, шапачку. Я ўжо іх у пакецік склаў, запячатаў і аддаў у нашу бальніцу ў Мінску. Іх прадэзінфікуюць — і я зноў іх надзяваю", — перадае тэлеканал СТБ яго словы.

За апошнія дні гэта ўжо другі візіт Лукашэнкі ў лякарні. Некалькі дзён таму ён наведваў 6-ю клініку Мінска. Палчас візіту ён вітаўся за руку з дактарамі, якія насілі пальчаткі, а таксама сядаў на ложак кавіднага хворага, знаходзіўся ў палаце без пальчатак і без маскі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.