Лукашэнка нарэшце ўручыў ордэн Дружбы народаў Рамзану Кадыраву

Рамзан Кадыраў / Reuters
Рамзан Кадыраў / Reuters

Аляксандр Лукашэнка ўручыў кіраўніку Чачэнскай рэспублікі Рамзану Кадыраву ордэн Дружбы народаў, перадае БелТА. Узнагарода амаль год чакала свайго героя. Указ аб узнагароджанні быў падпісаны яшчэ ў жніўні 2018 года, але ўручыць ордэн змаглі толькі цяпер. Ордэн Дружбы народаў — найвышэйшая ўзнагарода Беларусі для замежных грамадзян.

Кіраўнік Чачэнскай рэспублікі прыбыў у Мінск, каб прысутнічаць на цырымоніі адкрыцця II Еўрапейскіх гульняў. Напярэдадні мерапрыемства прайшла сустрэча Кадырава з Аляксандрам Лукашэнкам, дзе і адбылося ўручэнне ордэна.

"Да цябе ў нас стаўленне асаблівае. Рамзан, дзякуй табе за тое, што ўмееш трымаць слова. Я заўсёды кажу: ён сапраўдны мужык: паабяцаў — зрабіў. Дзякуй за нашых людзей, якіх мы наўрад ці б убачылі ў Беларусі, якіх ты вызваліў. Ты сапраўды не проста сябар — ты брат для мяне, для нашага народа. Тое, што я хачу табе сёння ўручыць ордэн Дружбы, — гэта, павер, мае асаблівае гучанне. Гэта не нейкая палітычная мода. Ты сапраўды заслужыў як чалавек, які прынёс нашаму народу, а не толькі асобным людзям, вялікае шчасце. А для мяне гэта велізарны падарунак".

Як паведамляецца, Рамзан Кадыраў удастоены гэтай узнагароды за значны асабісты ўклад ва ўмацаванне дружалюбных адносін і ўсебаковага супрацоўніцтва з Беларуссю. Лічыцца, што Рамзан Кадыраў унёс асабісты ўклад у вызваленне грамадзян Беларусі з лівійскага палону.

 

Лукашенко наконец-то вручил орден Дружбы народов Рамзану Кадырову
БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі