Лукашэнка: Мне далажылі, якія лекі людзі не могуць купіць

Лукашэнка: Мне далажылі, якія лекі людзі не могуць купіць

У пятніцу, 7 ліпеня, падчас сустрэчы з жыхарамі гарадскога пасёлка Копысь Аляксандр Лукашэнка паабяцаў, што цэнаўтварэнне на рынку лекаў у Беларусі правераць. “Мы кантралюем цэны, — цытуе словы кіраўніка дзяржавы яго прэс-служба. — Але калі вы ставіце пытанне пра тое, што ў нас ўсё ж такі дарагаватыя лекі, значыць ёсць праблемы”. Лукашэнка паабяцаў, што ва ўрадзе прааналізуюць сітуацыю і яму дакладуць, “што за лекі дарагія, якія лекі людзі не могуць купіць”.

Аляксандр Лукашэнка сказаў людзям, што ён робіць усё магчымае, каб стрымліваць цэны. “Ужо і прафсаюзы да гэтага падключыў”, — адзначыў ён. У той жа час кіраўнік дзяржавы сказаў, што калі знізіць цэны на лекі, то праблемы ўзнікнуць у прадпрыемстваў, якія іх выпускаюць. “Але вытворцу нельга даваць магчымасць тлусцець за наш кошт”, — разважае Лукашэнка. Ён прызнае, што склалася “вельмі складаная сітуацыя”. ”Як кантраляваць цэны, калі ў нас рынкавая эканоміка, калі поўная свабода. Але мы тым не менш стараемся гэта зрабіць”, — паабяцаў беларускі кіраўнік.

На сённяшні дзень у Беларусі вырабляецца 56-57% лекаў, гадоў шэсць таму гэтая лічба складала толькі каля 18%. Высокі кошт мае толькі невялікая колькасць прэпаратаў. На кошт уплывае тое, што даводзіцца для іх вытворчасці купляць за мяжой дарагія субстанцыі, паведаміў Лукашэнка.  

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі