Лукашэнка Маскве: Ці не забыліся, што бясплатна арандуеце вайсковыя базы?
Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што Расія бясплатна арандуе дзве вайсковыя базы на беларускай тэрыторыі. Пра гэта ён заявіў пасля галасавання на выбарчым участку ў Мінску.
"Галоўнакамандуючы Ўзброенымі сіламі Расіі, відаць, забыўся, што на тэрыторыі Беларусі знаходзяцца дзве дзейныя базы: у раёне Баранавічаў і ў раёне Вілейкі. І магу нагадаць, што ў адрозненне ад Севастопалю Расія плаціць нам нуль рублёў і нуль капеяк за арэнду гэтых базаў", — цытуе словы Лукашэнкі БЕЛТА.
Гаворачы пра рэакцыю Масквы на знаходжанне ў Беларусі зрынутага прэзідэнта Кыргызстана Курманбека Бакіева, кіраўнік дзяржавы адзначыў: "Мядзведзеў, відаць, пакрыўдзіўся, што Бакіеў прыехаў у Беларусь, а не ў Расію", паведамляе БелаПАН.