Лукашэнка: У нас не мусульмане, людзі бегаюць: дай свініны! (відэа)

Пра гэта кіраўнік Беларусі заявіў, наведваючы 27 траўня Смалявіцкі раён Міншчыны. Ён падкрэсліў, што да зімовага перыяду ўсе свінакомплексы павінны быць напоўненыя, каб вырашыць праблему са свінінай. "Што за праблема? Гэта ж не быка вырасціць, што яму трэба 18 месяцаў! Гэта на працягу года можна аднавіць пагалоўе. І мы пра гэта дамовіліся. Вы ж бачыце, што людзі бегаюць (у нас не мусульмане): дай свініны, дзяцей карміць сёння няма чым", — перадае БЕЛТА словы Лукашэнкі.



Віцэ-прэм'ер Міхаіл Русы паведаміў, што сёння ёсць 330 тысяч свінаматак і ставіцца задача да 1 студзеня вырашыць усе пытанні. Аднак Лукашэнка застаўся незадаволены тым, якімі тэмпамі запаўняюцца свінакомплексы. "Таму што вы не ходзіце на рынкі і не бачыце, як сёння ў цане вырасла свініна. І, павырэзваючы свіней, вы не падумалі пра тое, каб правесці дэзінфекцыю, адрамантаваць памяшканні і змясціць туды жывёлу".



Кіраўнік Беларусі загадаў не толькі аднавіць, але і перавысіць ранейшую колькасць пагалоўя свіней.

Нагадаем, што ў мінулым годзе пагалоўе свіней у Беларусі значна скарацілася ў выніку эпідэміі афрыканскай чумы свіней. За апошнія месяцы кошт свініны значна павялічыўся.



Фота — БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі