Лукашэнка: Кітайцы даюць столькі крэдытаў, колькі мы нават не просім. Відэа

16 красавіка Аляксандр Лукашэнка і кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Аляксандр Косінец размаўлялі пра дачыненні Беларусі з Кітаем. Косінец распавёў пра вынікі сваёй нядаўняй паездкі ў гэтую краіну. Лукашэнка звярнуў увагу на неабходнасць палепшыць эфектыўнасць узаемадзеяння з Пекінам.

Лукашэнка: "Мы павінны больш эфектыўна супрацоўнічаць з імі, і яны ідуць насустрач. І крэдытных рэсурсаў выдзяляюць практычна столькі, колькі мы нават не просім. Колькі трэба, але незаўсёды мы знаходзім дастатковую колькасць эфектыўных праектаў пад гэтыя крэдыты".

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Беларусі "проста пашанцавала", што яна ўжо больш за 20 гадоў супрацоўнічае з Кітаем, які ён назваў "імперыяй", краінай, якая "па ўсіх паказчыках вырвалася наперад".

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі