Лукашэнка хоча разабрацца з тымі, хто асудзіў знішчэнне мемарыяла Бандарэнкі

Лукашэнка хоча разабрацца з тымі, хто асудзіў знішчэнне мемарыяла Бандарэнкі

З тымі, хто крытыкаваў знішчэнне мемарыяла Раману Бандарэнку, павінныя разабрацца кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Ігар Сергеенка і генпракурор Андрэй Швед. Такое даручэнне Аляксандр Лукашэнка даў на нарадзе 17 лістапада.

"А цяпер, Ігар Пятровіч, самае галоўнае: вазьміце з генеральным пракурорам (прозвішчы гэтых дзеячаў вядомыя) і спытайце, дзе і хто дазволіў здзекавацца з абразоў, лампадаў і кветак. Мы акуратным чынам вывезлі гэтыя мемарыялы на могілкі, дзе яны і павінны быць, каб людзі бачылі, што мы не варвары. Яны ж гэта напэўна ведаюць, але ім не трэба тое, як дыктатар да гэтага ставіўся і тыя, хто выконваў, — рабы, яны іх рабамі назвалі", — заявіў Лукашэнка. Відэа апублікаваў ТГ-канал "Пул Першага". 

Мемарыял памяці забітага Рамана Бандарэнкі на "Плошчы Перамен" быў знішчаны сілавікамі 15 лістапада. Як распавядала Еўрарадыё, гэтыя дзеянні асудзілі каталіцкі біскуп Юрый Касабуцкі і прэс-сакратар Беларускай правааслаўнай царквы Сергій Лепін. У прыватнасці, Лепін пісаў: "Не разумею, навошта гэты здзек над партрэтамі забітага, над кветкамі ў яго памяць, навошта гэтае сатанінскае патаптанне лампад і абразкоў, барацьба з імправізаваным мемарыялам у двары, уздоўж дарог ...?"

Тое, як знішчалі мемарыял Тарайкоўскага, можна пабачыць на відэа.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі