Лукашэнка едзе да віцебскіх дэсантнікаў

Лукашэнка едзе да віцебскіх дэсантнікаў

Аляксандр Лукашэнка едзе да віцебскіх дэсантнікаў. У чацвер кіраўнік дзяржавы наведае 103-ю Віцебскую асобную гвардзейскую паветрана-дэсантную брыгаду. Як паведамляе БЕЛТА, у прыватнасці Лукашэнка азнаёміцца з баявымі магчымасцямі міратворчай роты, якая існуе ў згаданым фармаванні. Запланаваная сустрэча з вайскоўцамі брыгады.

У чэрвені Аляксандр Лукашэнка сустракаўся з брэсцкімі дэсантнікамі (на відэа) і расказваў ім, што такое дэмакратыя. Таксама ён нагадаў пра іх галоўную задачу — абараняць Айчыну.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі