Лукашэнка — пра бізун, лапці і шалёныя скокі з чужым возам

Лукашэнка — пра бізун, лапці і шалёныя скокі з чужым возам

22 чэрвеня ў Брэсце Аляксандр Лукашэнка сустракаўся з дэсантнікамі і нагадаў ім пра галоўную задачу — абарону Айчыны, а таксама "падтрыманне стабільнасці і згоды ў грамадстве". "Вось вам мой загад, гаварыў Лукашэнка. — Зрабіце ўсё магчымае, каб абараніць суверэнітэт і забяспечыць бяспеку нашай дзяржавы".

Далей беларускі кіраўнік у чарговы раз паўтарыў, што народ не павінен "пайсці пад бізун і надзець лапці". "Не павінны нас запрэгчы і сцябаць, каб мы, вылупіўшы вочы, як у народзе кажуць, скакалі як шалёныя і цягнулі чужы воз", — заявіў Аляксандр Лукашэнка перад вайскоўцамі 38-й Брэсцкай асаобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгады.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі