Вы тут

Лукашэнка расказваў брэсцкім дэсантнікам пра дэмакратыю

Дэсантнікі і Лукашэнка / president.gov.by

Беларуская эканоміка пачынае аднаўляцца. Такую заяву зрабіў Аляксандр Лукашэнка 22 чэрвеня падчас наведвання 38-й Брэсцкай асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгады. Паводле яго слоў, "у нас ёсць пэўны запас". Ён падрабязна тлумачыў, што ўлады абралі правільную стратэгію барацьбы з распаўсюдам каранавіруса (кіраўнік дзяржавы лічыць, што так думае большасць беларусаў) і не пайшлі на масавую ізаляцыю насельніцтва, на спыненне вытворчасці. Інакш нішы беларускіх кампаній на сусветных рынках занялі б іншыя, казаў Лукашэнка. І абнавіць у ранейшых маштабах вытворчасць, эканоміку ўжо было б немагчыма.

Аляксандр Лукашэнка паразважаў на тэму дэмакратыі. "Калі вы чуеце размовы пра нейкую дэмакратыю, вы павінны разумець, што ў тым выглядзе, у якім мы разумеем гэтую дэмакратыю, яе блізка няма ні ў адной краіне", цытуе словы кіраўніка дзяржавы яго прэс-служба. І прывёў прыклады, як спыняюць беспарадкі на вуліцах у ЗША і Францыі.

@pul_1

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.