Вы тут

Лукашэнка дапускае, што Беларусь можа выйсці з ЕАЭС

Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з прадстаўнікамі СМІ / president.gov.by

Аляксандр Лукашэнка дапускае, што Беларусь можа выйсці з Еўразійскага эканамічнага саюза. 9 ліпеня падчас сустрэчы з прадстаўнікамі СМІ яму задалі пытанне наконт ЕАЭС. Эксперт Аналітычнага цэнтра РГА "Белая Русь" Пётр Пятроўскі спытаўся: "Што будзе рабіць Беларусь у выпадку адмовы нашых саюзнікаў ствараць агульныя рынкі нафты і газу?". "Беларусь выйдзе з ЕАЭС", — адказаў беларускі кіраўнік.

Пятроўскі сказаў Еўрарадыё, што сапраўды задаў Лукашэнку такое пытанне і атрымаў такі адказ. Бо ў чацвер ён напісаў у Facebook пра тое, што на сустрэчы паведамілі пра затрыманне ў Беларусі 4 супрацоўнікаў ГРУ РФ, а пасля назваў гэта... жартам.

Еўразійскі эканамічны саюз створаны ў 2014 годзе. У яго склад уваходзяць Беларусь, Расія, Арменія, Казахстан і Кыргызстан.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.