Лукашэнка чакае ад навукоўцаў адкрыццяў “на мяжы немагчымага”

Лукашэнка чакае ад навукоўцаў адкрыццяў “на мяжы немагчымага”

Аляксандр Лукашэнка чакае ад айчынных навукоўцаў адкрыццяў “на мяжы немагчымага”. У пятніцу кіраўнік дзяржавы ўручаў навуковым і навукова-педагагічным работнікам дыпломы акадэміка, члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук, доктара навук і атэстаты прафесара. У сваёй прамове ён падкрэсліў, што вынікі працы навукоўцаў павінны выкарыстоўвацца на практыцы. Лукашэнка хоча, каб іх прафесійныя поспехі ўвайшлі ў гісторыю не толькі беларускай навукі, але і сусветнай, інфармуе БЕЛТА.

Гаворачы пра даследаванні ў гуманітарнай сферы, Аляксандр Лукашэнка выказаўся пра гісторыю. “Сёння многія спрабуюць перапісаць гісторыю, — кажа кіраўнік дзяржавы. — Ніяк не могуць уціхамірыцца. І вам неабходна годна адказаць на гэты выклік”. Па словах Лукашэнкі, нашчадкам трэба пакінуць “аб’ектыўнае ўяўленне пра наша жыццё, пра тую гісторыю, якая сапраўды была”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі