Вы тут

"Я сваю кандыдатуру прапаную": Лукашэнка будзе ўдзельнічаць у выбарах 2020 года

Аляксандр Лукашэнка / president.gov.by

Аляксандр Лукашэнка аб'явіў, што будзе балатавацца ў прэзідэнты на выбарах 2020 года. "Я сваю кандыдатуру прапаную на гэтых выбарах. Але, калі людзі катэгарычна будуць супраць, я пярэчыць не буду, хоць, вядома, трохі перажываць буду", — заявіў кіраўнік дзяржавы пасля галасавання на парламенцкіх выбарах 17 лістапада.

Дакладная дата выбараў прэзідэнта Беларусі яшчэ не прызначаная, аднак крайні тэрмін — канец жніўня 2020 года.

У 2020 годзе заканчваецца пяты прэзідэнцкі тэрмін Аляксандра Лукашэнкі.

Выказаўся кіраўнік Беларусі і пра наступныя выбары, якія павінны прайсці ў 2025 годзе:

"Я можа да 2025 года не дажыву [перахрысціўся]. Хочацца яшчэ пажыць, паглядзець як дзеці малыя будуць расці. Я сінімі пальцамі за прэзідэнцкае крэсла трымацца не буду. Паверце, не такое мяккае гэта крэсла".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.