Вы тут

Лукашэнка: я наконт прызнання выбараў парыцца не прывык

Аляксандр Лукашэнка / БЕЛТА

Аляксандр Лукашэнка заявіў, адказваючы на ​​выбарчым участку нумар 1 на пытанне карэспандэнта Еўрарадыё Змітра Лукашука, што яго моцна не хвалюе прызнанне выбараў міжнароднымі арганізацыямі і заходнімі краінамі.

"Я заклапочаны, як будуць ацэнены мае дзеці — настаўнікі, дактары і іншыя члены выбаркамаў, — перажываю, як будуць ацэнены выбары на Захадзе і на Усходзе. Але я наконт гэтага парыцца не прывык. Я перажываю за тое, каб выбары былі праведзены па нашых законах і Канстытуцыі. Мы выбары праводзім для сябе, для нашага народа. А калі грамадству не спадабаецца, як прэзідэнт праводзіць выбары — яны не пераабяруць яго праз паўгода", — сказаў Лукашэнка.