Лукашэнка — біятланістам: Хочаце, буду бегаць і сцягам махаць!

Вялікія надзеі ўскладаліся на біятланістку Дар'ю Домрачаву ў спрынце, але яна зрабіла адзін промах на двух агнявых рубяжах і заняла толькі 9-е месца. Значна горш выступаюць беларускія біятланісты. У сённяшняй гонцы пераследу найлепшым вынікам у беларусаў было 41-е месца...





Яшчэ напярэдадні згаданых стартаў кіраўнік дзяржавы сустрэўся з біятлоннай зборнай Беларусі ды даў ім каштоўныя парады.





"Спакойна выходзь і страляй, — цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі "Комсомольская правда в Беларуси". — Не мітусіцеся, гэта ж першая гонка. Галоўнае — не мітусіцца. Калі хочаце, я магу там, дзе вось скажуць, стаць на рубяжы. Сцягам буду размахваць. Хочаце, буду бегаць дзесьці там туды-сюды праз усю трасу"





На жаль, пакуль біятланісты і біятланісткі не апраўдалі даверу. Аднак у аўторак пройдзе гонка пераследу ў жанчын (пачатак — а 18-й гадзіне), а значыць будзе чарговая надзея, што Дар'я Домрачава парадуе чарговай перамогай і алімпійскай узнагародай.

 

Заўзеем за беларусаў на Алімпіядзе. Расклад спаборніцтваў

 

Фота — БЕЛТА