Лукашэнка: Беларусь не будзе ствараць у Маскве сумесныя кампаніі (відэа)

"Апошнім часам у сродках масавай інфармацыі з'явіліся ўкіды аб тым, што беларусы з расіянамі ледзь не аднавілі сумеснае прадпрыемства па продажах і ледзь не ствараюць новую кампанію з рэгістрацыяй у Маскве, — цытуе БЕЛТА словы Аляксандра Лукашэнкі на нарадзе, прысвечанай пытанню функцыянавання калійнай галіны. — Хачу адназначна сказаць, што гэта поўная хлусня! Пра гэта я чую ў першы раз з гэтых сродкаў масавай інфармацыі і хачу дадаць толькі адно, што ніякіх сумесных кампаній у Маскве мы ствараць не будзем".





У той жа час беларускі бок адкрыты для перамоваў, найперш з расійскімі калегамі, сказаў Лукашэнка. Паводле яго слоў, калі сумесная кампанія будзе створаная, то толькі ў Мінску. "Ніякіх замежных кампаній мы ствараць не будзем. Мы навучаныя горкім досведам працы", — заявіў кіраўнік Беларусі.

Фота — kremlin.ru