Лукашэнка анансаваў сустрэчу з Пуціным, чакае ад яго прэтэнзій

Лукашэнка анансаваў сустрэчу з Пуціным, чакае ад яго прэтэнзій

Аляксандр Лукашэнка анансаваў сустрэчу з расійскім прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным. 9 траўня беларускі кіраўнік ускладаў вянок да манумента Перамогі ў Мінску. Пасля ён выступіў з прамовай перад прысутнымі і адказаў на пытанні журналістаў.

Паводле слоў Лукашэнкі, сустрэча з Пуціным адбудзецца каля 14 траўня, "літаральна днямі". Лідары Беларусі і Расіі пра сустрэчу ўжо дамовіліся, паведамляе ria.ru.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што з ініцыятывай правядзення сустрэчы выступіў расійскі бок. Мяркуецца, што на перамовах будзе абмеркаваны стан і перспектывы беларуска-расійскіх адносін, будуць закранутыя нейкія "праблемныя пытанні".

"Я, вядома, з цікавасцю буду яе чакаць, — цытуе словы Лукашэнкі БЕЛТА. — Хацеў бы пачуць, якія ёсць усё ж такі пытанні, можа быць, у Расійскай Федэрацыі. Мы ж таксама не святыя, могуць быць і да нас пытанні, а можа быць, і прэтэнзіі. Мы гатовыя іх за сталом перамоваў абмяркоўваць". Пры гэтым беларускі кіраўнік запэўніў, што ў тым, што з Расіяй у Беларусі будуць нармальныя адносіны, сумнявацца не трэба.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі