Лукашэнка — амерыканскаму дыпламату: Незалежнасць для мяне святое

Лукашэнка — амерыканскаму дыпламату: Незалежнасць для мяне святое

Аляксандр Лукашэнка заявіў пра важнасць захавання незалежнасці і суверэнітэту Беларусі падчас сустрэчы з часовым павераным у справах ЗША Скотам Роландам. Сустрэча адбылася 6 ліпеня.

“Незалежнасць і суверэнітэт для мяне як прэзідэнта і для беларускага народа — гэта святое. Гэта ікона. Мы ніколі не пагодзімся з тым, каб быць несуверэннай дзяржавай, быць залежнай ад некага”, — цытуе Лукашэнку БЕЛТА.

“Мы зробім усё, каб быць такой дзяржавай. Без празмернасцяў, без гвалту, нейкай помпы. Мы зробім гэта прыгожа і спакойна, і мы заўсёды будзем незалежнымі. Гасподзь бачыць, што беларускі народ заслужыў гэта сваёй гісторыяй, і вы гэта добра ведаеце”, — заявіў беларускі кіраўнік.

У сваю чаргу Скот Роланд на сустрэчы заявіў, што бачыць магчымасць поўнай нармалізацыі беларуска-амерыканскіх адносінаў. Па словах дыпламата, ён вельмі рады за прагрэс, дасягнуты ў апошнія два гады.

“Вашынгтон хацеў, каб я вам перадаў: мы гатовыя і надалей супрацоўнічаць з Беларуссю, каб была добрая будучыня. Галоўнае, каб тэрытарыяльны суверэнітэт і незалежнасць Беларусі былі на самым высокім і на моцным узроўні”, — адзначыў Роланд.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі