Лукашэнка адпраўляе ў адстаўку Аляксандра Рыгоравіча

Лукашэнка адпраўляе ў адстаўку Аляксандра Рыгоравіча

На нарадзе ў Оршы Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў, каб яму назвалі кандыдатуры новых міністраў прамысловасці і будаўніцтва. 

Кіраўнік дзяржавы заявіў, што яго даручэнні не выконваюцца толькі праз "пафігічнае стаўленне ўрада да даручэнняў прэзідэнта", перадае БЕЛТА.

"Таму на гэтым тыдні ўнесці прапановы па замене ўсяго кіраўніцтва ўрада, ўсёй верхавіны з рэзерву кадраў, які мною сфармаваны. Хопіць глядзець ім у рот, і яны будуць нам расказваць, як ім складана, як ім цяжка!" — запатрабаваў Лукашэнка.

Ён запатрабаваў, каб яму прапанавалі новых міністраў прамысловасці і будаўніцтва. "Ён сядзеў, не мог адрамантаваць дах — выканаць даручэнне прэзідэнта. Хто меў права адмяняць мае рашэнні? А чаму не выканалі, чаму не зрабілі, як я сказаў? Чаму будтрэст куляецца?" — разышоўся кіраўнік Беларусі.

Ён запатрабаваў адправіць у адстаўку старшыню Аршанскага райвыканкама Аляксандра Пазняка і знайсці яму іншую працу. Як варыянт, ён прапанаваў адправіць у Оршу міністра прамысловасці Віталя Ваўка, каб ён "выцягваў усю гэтую прамысловасць".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі