Лукашэнка адмяніў спектаклі ў Палескім драмтэатры
![Лукашэнка адмяніў спектаклі ў Палескім драмтэатры](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/teatr-0405.jpg.webp?itok=18kYqTyy)
У сувязі з распаўсюдам каранавіруса ў адпачынак сыходзіць Палескі драматычны тэатр у Пінску. Тэатр адмяніў паказ усіх спектакляў у траўні.
"Да 8 траўня трупа працягне рэпетыцыі пастановак да новага тэатральнага сезона, а пасля сыдзе ў чарговы адпачынак да чэрвеня. У гэты час будуць праводзіцца тэхнічныя працы па падрыхтоўцы сцэны і залы да новага сезону, якія ў тэатры праводзяцца штогод", — перадае media-polesye.by словы дырэктара і мастацкага кіраўніка Палескага драмтэатра Аляксандра Лукашэнкі.
Дарэчы, першым тэатрам у Беларусі, які датэрмінова завяршыў сезон, стаў Магілёўскі абласны тэатр драмы. Ён адмяніў усе спектаклі яшчэ 14 красавіка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.