Лукашэнка адхіліў прапановы ўрада па "беспадстаўнай прыватызацыі"

Лукашэнка адхіліў прапановы ўрада па "беспадстаўнай прыватызацыі"

Аляксандр Лукашэнка адхіліў прапановы ўрада па "беспадстаўнай прыватызацыі" і па змене сістэмы прыватызацыі дзяржаўнай уласнасці. Пра гэта ён заявіў у панядзелак на нарадзе.

Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі існуе празрыстая і дакладная сістэма прыватызацыі, калі інвестар павінен атрымаць ухвалу працоўнага калектыву, а пасля — мясцовых уладаў, ураду і кіраўніка дзяржавы. Ён нагадаў, што трэба вельмі акуратна падыходзіць да гэтага пытання, паколькі "там праца пакаленняў, нашых дзядоў і бацькоў".

Аляксандр Лукашэнка не выключае "прыватызацыі зверху". Гэта калі інвестар прыходзіць з прапановамі, якія павінны даць хуткі і значны эфект, і ўносіць іх адразу ва ўрад ці да кіраўніка дзяржавы. Але ў гэтым выпадку Лукашэнка нясе поўную адказнасць за змену формы ўласнасці пэўнага прадпрыемства. "Я проста так ні адной цагліны нікому не аддам, таму што ў яе ўкладзена каласальная праца", — цытуе словы кіраўніка Беларусі БЕЛТА.

Лукашэнка падкрэсліў, што прыватызацыі падлягае кожнае прадпрыемства ў нашай краіне, але "на пэўных умовах". Гэта і забяспячэнне правоў работнікаў на нармальныя ўмовы працы, мадэрнізацыю прадпрыемства, павелічэнне паступленняў падаткаў у бюджэт і г. д. "Іншая [прыватызацыя] краіне не патрэбная", — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі