Вы тут

Лукашэнка аб'явіў дату, калі плануецца запусціць Беларускую АЭС

Астравецкая АЭС, лета 2020-га / Еўрарадыё

16 верасня Аляксандр Лукашэнка аб'явіў дату, калі плануецца запусціць Беларускую АЭС. "Запрашаю ўсіх, думаю, 7 лістапада — знакавы дзень для нас, — гаварыў ён, выступаючы перад "палітычным актывам рэспублікі". — Мы зможам там пабываць і ўсвядоміць, што мы атрымалі першую электрычнасць з нашай атамнай станцыі".

7 лістапада (25 кастрычніка па старым стылі) 1917 года ў Петраградзе адбылася бальшавіцкая рэвалюцыя ці пераварот. Улады Беларусі і асабіста Лукашэнка дагэтуль шануюць гэтую дату, прымяркоўваюць да яе адкрыццё нейкіх важных аб'ектаў.

Нядаўна Аляксандр Лукашэнка заявіў, што асабіста хоча паўдзельнічаць у запуску атамнай станцыі.

Загрузка ядзернага паліва ў рэактар першага энергаблока пачалася 7 жніўня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.