Вы тут

Ложкі, падушкі, дрот: як Літве дапамагаюць спраўляцца з праблемай міграцыі

Літоўцам прывязуць сотні падушак і двухярусных ложкаў 

Еўракамісія расказала, якую дапамогу перададуць краіны ЕЗ Літве, каб яна магла справіцца з праблемай міграцыі. Руку дапамогі працягнулі ўжо 12 краін.

У спіс таго, што перададуць Літве, уваходзяць тысячы побытавых прадметаў: матрацы, камплекты пасцельнай бялізны, спальныя мяшкі, коўдры, падушкі, двух'ярусныя ложкі. Славенія апроч коўдраў і электрагенератараў адправіць у Літву 400 харчовых пайкоў. А Швецыя апроч генератараў і двух'ярусных ложкаў паспрабуе стварыць утульнасць і адправіць мігрантам свяцільні.

Еўракамісія каардынуе даставу матэрыяльнай дапамогі і сплачвае да 75% выдаткаў на яе транспартацыю. Перададзеная матэрыяльная дапамога будзе скіроўвацца на задавальненне асноўных патрэб людзей, якія заязджаюць у краіну.

А Эстонія ўжо вылучыла Літве 100 кіламетраў дроту на плот на мяжы з Беларуссю. Будаванне плота на мяжы пачалося каля двух тыдняў таму. Такім чынам, Вільнюс спрабуе стрымаць нелегальную міграцыі. Мяркуецца, што плот павінен выйсці даўжынёй у 550 кіламетраў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.