Вы тут

Litvak Klezmer Fest вяртае ў Беларусь яўрэйскую народную музыку.

Сяргей Доўгушаў / Еўрарадыё

7 і 8 лістапада ў Мінску пройдзе вялікі фестываль яўрэйскай народнай музыкі Litvak Klezmer Fest. Традыцыя клезмераў — першапачаткова прызначаная для выканання на яўрэйскіх вясельных урачыстасцях — нарадзілася ва Усходняй Еўропе як спалучэнне музыкі ўсіх народаў, якія жылі тут. І вось цяпер музыка клезмераў, прызнаная ва ўсім свеце, пачала вяртацца ў Беларусь.

Чым адметная музыка клезмераў і ці мае яна дачыненне да беларускай народнай музыкі? Дзе зараз працягвае жыць гэта музыка і чаму яе некалі перасталі выконваць у Беларусі? Музыкі з якіх краін прыедуць на фэст?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адкажуць арганізатар Litvak Klezmer Fest Сяргей Доўгушаў і event-менеджар, удзельнік ініцыятывы ГРАНАТ, памочнік рэдактара інфармацыйнага партала "Шалом" Таццяна Штэйнбук

Слухаць эфір Еўрарадыё можна па гэтай спасылцы. Трансляцыю са студыі можна будзе паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі"